Вы тут

ІП натхняюць на пошук новых рынкаў у інтэрнэце


Буйнейшая ў Беларусі пляцоўка аб’яў "Куфар" і міжнародны праект "Мазгабойня" запрашаюць беларускіх прадпрымальнікаў згуляць у карысны квіз "Куфарызацыя".


Каб трапіць на бясплатную бізнес-гульню, неабходна загадзя зарэгістравацца. Анкету можна запоўніць у групах "Куфара" у сацыяльных сетках. Старт у Мінску 28 верасня. Пасля сталіцы квіз накіруецца ў турнэ па краіне — ад Гродна да Гомеля.

За апошнія тры гады колькасць ІП у Беларусі скарацілася амаль на 30 тысяч. Сёння іх колькасць складае 245 тысяч чалавек, прычым самыя вялікія скарачэнні закранулі гандаль. "Кропкі" на рынках і ў гандлёвых цэнтрах губляюць пакупнікоў, асабліва ў рэгіёнах. Вялікія кампаніі, разумеючы перспектыўнасць онлайн-продажу, актыўна інвестуюць у прасоўванне ў інтэрнэце, але магчымасці ІП у гэтым сэнсе абмежаваныя.

— Сёння офлайн ужо не можа генерыраваць тую колькасць заказаў, што даваў бізнесу яшчэ 5-7 гадоў таму. Праходнасць гандлёвых цэнтраў і рынкаў пастаянна зніжаецца, а арэнда расце. Больш за 5 млн беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам, і гэта велізарны патэнцыял для гандлю. "Куфар" наведвае звыш 1,2 млн карыстальнікаў у месяц, яны ажыццяўляюць звыш 300 тысяч пакупак, і пакуль ніводзін гандлёвы мол не можа прапанаваць бізнесу такой колькасці кліентаў, — каментуе Ілля ЖУКАВЕЦ, начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу пляцоўкі Куфар. — Каб паказаць прадпрымальнікам, як "застацца ў гульні" і з мінімальным бюджэтам атрымліваць заказы онлайн, мы запусцілі праект "Куфарызацыя". Бізнес-гульня мае на мэце навучыць ІП правілам гульні ў сетках, прыслухацца да парадаў вядомых беларускіх бізнесменаў і эканамічных экспертаў.  

Па прынцыпе "Мазгабойні" усе ўдзельнікі будуць падзелены на каманды па 4-6 чалавек. Падчас кожнага квізу, а ўсяго па Беларусі запланавана пяць гульняў, арганізатары будуць разыгрываць 20 тысяч "куфаў" — унутранай валюты "Куфара". У пераразліку на рублі гэта 2 тысячы, якія пераможцы могуць патраціць на стварэнне першай онлайн-вітрыны і прасоўвання тавараў свайго прадпрыемства.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.