Вы тут

Пройдзе фінал Рэспубліканскай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі"


22 верасня ў Доме Міласэрнасці (г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 11) адбудзецца фінал Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі — 2017", галоўнай мэтай якой з'яўляецца выхаванне і развіццё ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа.


Мерапрыемства аб'яднае валанцёраў руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў Беларусі — каля 100 юнакоў і дзяўчат, а таксама ганаровых гасцей — Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніда Гулякі, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча , Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Муфція рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання "Мусульманскае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь" Абу-Бекір Шабановіча, Галоўнага рабіна рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгора Абрамовіча.

14.00, працоўная акцыя "Падорым свет дзецям".

Перад пачаткам мерапрыемства валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" арганізуюць на тэрыторыі Дома Міласэрнасці працоўную акцыю "Падорым свет дзецям". Яны зоймуцца добраўпарадкаваннем дзіцячай пляцоўкі, у тым ліку яе "касметычным рамонтам", а таксама рэканструююць аснову звана "Міра і справядлівасці". Далучацца да добрай справы цімураўцы БРПА і ганаровыя госці.

14.20, выстава-прэзентацыя.

У час размовы з лідарамі асноўных канфесій моладзь раскажа пра свой унёсак у адраджэнне і рэканструкцыю культавых аб'ектаў Беларусі ў 2017 годзе. У рамках тэматычнай выставы "Аднаўляючы святыні — ствараем будучыню" валанцёры прэзентуюць ганаровым гасцям экскурсійныя маршруты "Святыні Беларусі": створаныя моладдзю новыя адукацыйныя дарожныя карты па святых месцах расказваюць аб духоўнай спадчыне нашых продкаў, дапамагаюць адчуць кожнаму цудатворную атмасферу вялікіх храмаў.

15.00, міжканфесійны адкрыты дыялог.

Пытанні захавання і ўмацавання міру, міжнародных партнёрскіх адносін, павагі розных нацый і канфесій стануць прадметам абмеркавання падчас міжканфесійнага адкрытага дыялогу: "Беларусь — краіна міру і добрасуседства". Тон дыскусіі задасць спікер адкрытага дыялогу Протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Мінскага прыхода ў гонар усіх Святых. У ролі мадэратара выступіць дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, палітычны аналітык, журналіст Вадзім Гігін.

16.25, падвядзенне вынікаў акцыі.

Завершацца мерапрыемствы ўрачыстай цырымоніяй падвядзення вынікаў акцыі "Аднаўляем святыні Беларусі" і ўручэннем падзячных лістоў валанцёрам.

Даведка. Ідэйным натхняльнікам акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі" з 2013 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У 2016 годзе праект атрымлівае падтрымку апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. Сёння добраахвотнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" сумесна з асноўнымі канфесіямі Рэспублікі Беларусь арганізоўваюць і праводзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны працоўныя акцыі, скіраваныя на добраўпарадкаванне і аднаўленне культавых аб'ектаў: храмаў, манастыроў, свяцілішчаў, капэл, прыдарожных крыжоў, святых крыніц , камянёў і інш., распрацоўваюць новыя экскурсійныя маршруты "Святыні Беларусі".

У 2017 годзе валанцёры руху "Добрае Сэрца" працавалі на добраўпарадкаванні 283 культавых аб'ектах па ўсёй Беларусі. З іх — 227 праваслаўных, 48 каталіцкіх, 8 — іншых канфесій.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».