Вы тут

Запаветы сапраўдных свякрухі і цешчы


Пра свякруху ды цешчу складзена вельмі шмат анекдотаў. Але, вядома, далёка не ўсе сваячкі такія ўжо дрэнныя, як пра іх жартуюць. І вы таксама, напэўна, не хочаце быць падобнай на гераіню якога-небудзь анекдота. А як стаць добрай свякроўю ці цешчай?


Перш чым штосьці раіць, прапаноўваю вам успомніць сваю ўласную свякроў. Прааналізаваўшы адносіны з ёй, вы зможаце вынесці нейкія ўрокі для сябе. Ці ўсё было так, як вам таго хацелася? Паспрабуйце паставіць сябе на месца вашай нявесткі (зяця) — як жа ёй (яму) зараз з вамі? Як думаеце, ці не паўтараеце вы якіх-небудзь памылак сваёй свекрыві? Будуючы адносіны з новым членам сям'і, варта памятаць пра «залатое правіла маральнасці»: «Дзейнічайце ў адносінах да іншых так, як вы хацелі б, каб іншыя дзейнічалі ў адносінах да вас». А таксама...

  1. Не чакайце імгненнай любові. Для таго каб у адносінах з'явілася цеплыня, неабходны час.
  2. Не настойвайце, каб нявестка (зяць) адразу стала (-ў) называць вас «мамай». Магчыма, яна (ён) будзе адчуваць сябе больш камфортна, называючы вас па імені або па імені ды па імені па бацьку. Паспрабуйце разам прыняць рашэнне аб гэтым, не ствараючы асаблівай праблемы.
  3. Не стаўцеся да вашай нявесткі (зяця) як да саперніцы(-ка). Добразычліва прыміце папаўненне ў вашу сям'ю. Прымножце любоў, а не падзяляйце яе.
  4. Не чакайце, што маладыя стануць жыць па вашых стандартах. Яны ўтварылі новую сям'ю і павінны выпрацаваць свае ўласныя сямейныя каштоўнасці і традыцыі.
  5. Не настойвайце, каб ваш сын (дачка) удзяляў (-ла) вам увагі гэтак жа шмат, як да жаніцьбы. Зараз у яго (яе) ёсць свая сям'я, якая павінна быць на першым плане.
  6. Ніколі не давайце няпрошаную параду. Райце толькі ў тым выпадку, калі вас аб гэтым папрасілі.
  7. Ніколі нікому не жальцеся на сваю нявестку (зяця).
  8. Стаўцеся да нявесткі (зяця) як да роднай дачкі (сына). Адчуваючы вашы цяпло і добразычлівасць, яна (ён) будзе ставіцца да вас як да другой мамы.
  9. Змагайцеся з жаданнем вырашаць за маладых праблемы, з якімі яны могуць сутыкнуцца. Вось тут можа спатрэбіцца ваша парада. Прапануйце выйсце з сітуацыі, якая склалася, падкажыце, як дзейнічаць. Калі вы будзеце дзейнічаць самі, тым самым станеце заахвочваць залежнасць маладых ад вас.
  10. Жывіце сваім паўнавартасным жыццём. Маладыя самі будуць будаваць сваю сям'ю, нажываючы ўласны вопыт. Бачачы, што ваша жыццё напоўнена рознымі справамі і падзеямі, дзеці самі будуць імкнуцца да зносін з вамі. А вы зможаце радавацца жыццю, не звужаючы кола сваіх інтарэсаў да праблем маладой сям'і.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Загаловак у газеце: Другая мама

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.