Вы тут

Тыдзень беларускай кухні пройдзе з 25 верасня па 1 кастрычніка


Пятнаццаты Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 25 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Фота: planetabelarus.by

Удзел у акцыі прымуць 80 кавярняў і рэстаранаў. Гасцям прапануюць шэсць страў нацыянальнай кухні, якія карысталіся асаблівым попытам падчас папярэдніх акцый. Гэта курыны рулет з маласольнымі агуркамі — 4,5 рубля, гарбузовы суп з курыцай і грэнкамі — 3,5 рубля, пячыста з падліўкай і печанай гароднінай — 9,5 рубля, смажанка па-вясковаму з грыбамі — 8,5 рубля, хвост тварогавы з мёдам — ​​3,5 рубля, морс журавінавы — 1 рубель. Традыцыйны прынцып Тыдня беларускай кухні — адзіная рэцэптура і кошт незалежна ад тыпу і класа аб’екта грамадскага харчаваня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».