Вы тут

Што самае прыгожае?


Аднакласніца даслала мне з Мінска фотаздымкі нашага далёкага юнацтва. Тым картачкам больш за 40 гадоў. І я, з яе дазволу, вырашыў падзяліцца адным фота з чытачамі любімай газеты. Гляджу на яго і разумею, што беларускія дзяўчаты самыя прыгожыя ў свеце!.. Здымак зроблены дзесьці ў 1972—1973 гадах у вёсцы Камуна Любанскага раёна. На ім — тры сяброўкі, мае аднакласніцы (злева направа) Галіна Мазур, Валянціна Кульбіцкая ды Ала Піскун. Апошняя на той час ужо была замужам. На здымку яна пяшчотна прыціскае да грудзей сваю аднагадовую дачушку Іначку.


Прайшло шмат гадоў, але мы не згубіліся, працягваем падтрымліваць стасункі, нягледзячы на адлегласць. Ала цяпер жыве ў Гродне, Валя — у Мінску, Галя засталася ў роднай вёсцы, я — у Вялікай Бераставіцы. Апошнім часам часта тэлефануем адно аднаму. Успамінаем школьныя гады, юнацтва, дзелімся надзённымі навінамі, поспехамі дзяцей і ўнукаў.

Міхаіл МАСКАЛЬЧУК

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома. Здымкі (не больш за тры) з гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а або іnfo@zvіazda.by. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.