Вы тут

70-гадовы магіляўчанін Дзмітрый Нікіценка правёў у лесе 5 дзён


14 верасня ён пайшоў у грыбы са свайго дачнага дома, што ў вёсцы Залессе Магілёўскага раёна, і знік. У пошуках прымалі ўдзел міліцыянеры, ратавальнікі, работнікі лясгаса і шмат іншых неабыякавых людзей. Але знайсці чалавека пашчасціла непасрэдна супрацоўнікам Магілёўскага раённага аддзела ўнутраных спраў — начальніку аддзялення вышуковай работы аддзела крымінальнага вышуку падпалкоўніку міліцыі Алегу Бычкову, оперупаўнаважанаму гэтага ж аддзялення маёру міліцыі Паўлу Ахрамовічу і міліцыянеру-кіроўцу старшыне міліцыі Руслану Гулакову. Яны наткнуліся на грыбніка непадалёк ад вёскі Навасёлкі Вендаражскага сельсавета — прыкладна за сем кіламетраў ад таго месца, дзе пенсіянер першапачаткова зайшоў у лес.


— Мужчына ляжаў на зямлі, быў вельмі аслаблены, на мясцовасці не арыентаваўся. Мы паклапаціліся, каб як мага хутчэй перадаць яго ў рукі медыкаў, — удакладніў Алег Бычкоў.

Пасля двух дзён блуканняў па лесе адшукалася і 88-гадовая жыхарка Краснапольскага раёна Вера Карпенка. Знайсці дарогу дадому ёй дапамаглі супрацоўнікі Краснапольскага РАУС. На здзіўленне жанчына адчувала сябе добра і ў шпіталізацыі не мела патрэбы.

У Магілёўскай вобласці пошукамі грыбнікоў у гэтым сезоне займаюцца не ўпершыню. Заблукаламу 68-гадоваму магіляўчаніну гэта наогул каштавала жыцця — не вытрымала хворае сэрца.

Супрацоўнікі міліцыі раяць аматарам ціхага палявання быць больш адказнымі за свае паводзіны ў лесе, папярэджваць родных, па магчымасці браць з сабой спадарожніка. Апранацца трэба ў яркую вопратку, мець пры сабе запас вады, нож, запалкі і мабільны тэлефон, які павінен быць цалкам зараджаны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.