Вы тут

Па грыбы ў Налібоцкую пушчу лепш не хадзіць


У верасні толькі гультай не пабываў у лесе, які радуе багатым ураджаем грыбоў. Аднак, як паказваюць даследаванні Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, не ўсе яны прыдатныя для ежы. Значнае перавышэнне радыенуклідаў цэзію-137 выяўляецца ў грыбах, сабраных у лясах Валожынскага раёна. Удзельная актыўнасць гэтага рэчыва ў адабраных для праверкі пробах перавышала 1500 Бк/кг. Дапушчальны ўзровень — не больш як 370 Бк/кг. Такія дары прыроды ні ў якім разе нельга ўжываць у ежу, раяць спецыялісты, а грыбы з валожынскіх лясоў трэба абавязкова правяраць у лабараторыях. А таксама папярэджваюць, што ў лес у ваколіцах Івянца і ў Налібоцкую пушчу на «ціхае паляванне» наогул лепш не хадзіць.


У той жа час, як засведчыў лабараторны аналіз, утрыманне радыенуклідаў цэзію-137 у лясных «трафеях» з масіваў Уздзенскага, Мінскага, Крупскага, Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобласці не перавышала дапушчальныя нормы.

Праверыць грыбы можна ў радыелагічнай лабараторыі цэнтра, які знаходзіцца ў Мінску па вуліцы П. Броўкі, а таксама ў занальных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, акрамя Смалявіцкага раёна. Для насельніцтва гэтая паслуга бясплатная.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

 lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Міна запаволенага дзеяння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?