Вы тут

У Гродне пачаўся праект «Школа журналістыкі «Майстэрня BY-RU»


Сёння ў Гродне на базе рэдакцыі «Гродзенскай праўды» будзе распачаты творчы праект «Школа журналістыкі «Майстэрня BY-RU». Арганізатары — Беларускі саюз журналістаў і супольнасць журналістаў Беларусі і Расіі «Друзья-Сябры» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.


Навучанне разлічана на цэлы год. Вынікі арганізатары школы, заняткі якой нязменна будуць праходзіць у Гродне, падвядуць у маі 2018 года. У праграме заняткаў — сустрэчы, семінары, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне прафесійнай кваліфікацыі журналістаў, рэдактараў, менеджараў, РR-спецыялістаў, стварэнне сучасных якасных інфармацыйных прадуктаў. Выкладчыкамі ў «Майстэрні BY-RU» стануць вядомыя ў Беларусі і Расіі журналісты.

— Мы разлічваем, што да заняткаў у нашай школе прычыняцца маладыя калегі з розных куткоў нашай краіны, — выказвае ўпэўненасць адзін з мадэратараў праекта, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.

Сяргей ШЫЧКО

 

Загаловак у газеце: Майстэрству вучаць мэтры журналістыкі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.