Вы тут

Беларускія тэнісісты даведаліся сапернікаў на старце сезона 2018 года


20 верасня ў Лондане прайшла жараб'ёўка першых стадый тэнісных камандных турніраў 2018 года.


Жаночая зборная Беларусі ў першым раўндзе наступнага сезона Сусветнай групы Кубка Федэрацыі 10-11 лютага прыме ў Мінску каманду Германіі. Цяпер беларуская дружына займае другое месца ў сусветным камандным рэйтынгу ўслед за Чэхіяй, а зборная Германіі знаходзіцца на шостай пазіцыі. У бягучым сезоне зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі прабілася ў фінал галоўнага каманднага турніру і 11-12 лістапада на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" прыме ў вырашальным матчы каманду ЗША, якая 17 разоў станавілася пераможцам гэтага турніру.

Мужчынская зборная Беларусі 2-4 лютага ў першым раўндзе першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса згуляе ў гасцях у тэнісістаў Аўстрыі. Сапернікі добра ведаюць адзін аднаго: у другім раўндзе гэтага сезона яны сустракаліся паміж сабой у Мінску, і тады беларусы атрымалі перамогу з лікам 3:1. На гэты момант зборная Беларусі знаходзіцца на 25-м месцы, а каманда Аўстрыі займае 36-ы радок у рэйтынгу Кубка Дэвіса.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.