20 Люты, аўторак

Вы тут

Кавалькоў: Пераразлік працоўных пенсій будзе да канца года


Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены ў бягучым годзе, але рашэнне аб яго тэрмінах і памерах павышэння пакуль не прынята. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.


Валерый Кавалькоў растлумачыў, што працоўныя пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэдняй зарплаты не менш як адзін раз у год у межах сродкаў бюджэту фонду сацабароны насельніцтва. Пераразлік працоўных пенсій праводзіцца на падставе ўказаў Прэзідэнта.

Што датычыцца сацыяльных пенсій, то яны павышаюцца адначасова з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), праінфармавала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Мурашкевіч. "Апошняе павышэнне сацыяльных пенсій было з 1 жніўня бягучага года, - сказала яна. - На 1 верасня сацыяльную пенсію ў рэспубліцы атрымлівалі 64,2 тыс. чалавек".

Памер сацыяльнай пенсіі ў залежнасці ад катэгорыі яе атрымальнікаў складае ад 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (у мужчын, якія дасягнулі ўзросту 65 гадоў, жанчын - 60 гадоў) да 110 працэнтаў БПМ (у інвалідаў І групы і дзяцей-інвалідаў пры чацвёртай ступені страты здароўя).

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ужо каторы год жыхары змагаюцца супраць агульнай паркоўкі ў двары

Ужо каторы год жыхары змагаюцца супраць агульнай паркоўкі ў двары

Гаспадары двара расказваюць, што раней тры заезды ў двор перакрывалі дэкаратыўныя металічныя вароты, унутр аўтамабілі маглі трапіць толькі праз вялікую арку з боку вуліцы Янкі Купалы.

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Пра соты фінал у кар'еры Максіма Мірнага, поспехі беларускіх самбістаў на дамашнім турніры і выступленні нашых гандбольных клубаў у Еўропе.

Культура

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адправіла ў друкарню выданне «А хто там ідзе: на мовах свету».

Палітыка

Прэзідэнт паўдзельнічаў у выбарах і адказаў на пытанні журналістаў

Прэзідэнт паўдзельнічаў у выбарах і адказаў на пытанні журналістаў

За каго аддаць свой голас, якога кандыдата лепей абраць у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў?