Вы тут

Першы беларускі філасофскі кангрэс пройдзе 18-20 кастрычніка


Ён стане найбуйнейшым у гісторыі нашай краіны навуковым форумам у галіне філасофіі, сацыяльных і гуманітарных навук, этапным мерапрыемствам у рамках Года навукі. Удзел у ім возьмуць звыш 500 беларускіх навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, прадстаўнікоў экспертных колаў з Беларусі, краін ЕАЭС, дзяржаў Еўропы, Азіі і Амерыкі. Сярод гасцей кангрэса — кіраўнікі міжнародных навуковых арганізацый і фондаў, лідары нацыянальных філасофскіх школ шэрагу краін свету.


Арганізатары разглядаюць кангрэс як інструмент кансалідацыі навукоўцаў краіны вакол вырашэння карэнных задач развіцця дзяржавы, грамадства і культуры, а таксама як сродак нагляднай дэманстрацыі дасягненняў беларускай навукі, спадчыны айчыннай духоўнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, укладу краіны ў мірны працэс і вырашэнне глабальных праблем сучаснасці. Невыпадкова Беларусь ганарыцца тысячагадовай традыцыяй філасофскіх ведаў, а сучасная беларуская філасофія карыстаецца аўтарытэтам і выклікае заслужаны інтарэс у навуковых і грамадскіх колаў замежных краін.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыуму акадэміі Уладзіміра Гусакова адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Першага беларускага філасофскага кангрэса. У пасяджэнні аргкамітэта прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, адказныя работнікі Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкама, а таксама кіраўнікі арганізацый, на базе якіх пройдуць мерапрыемствы кангрэса: Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта (у ім дыскусіі адбудуцца ў сценах факультэта філасофіі і сацыяльных навук), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні падрыхтоўкі кангрэса, фарміравання яго навуковай праграмы і прыёму высокіх замежных гасцей.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.