Вы тут

Новыя памеры ставак адзінага падатку для фізасоб без адкрыцця ІП


На Нацыянальным прававым партале апублікаваны ўказ нумар 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб" ад 19 верасня 2017 года. Дакументам пашыраецца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку.


Фота: de-online.ru

Ва ўказе таксама прапісаны памеры базавых ставак адзінага падатку для фізічных асоб, якія будуць займацца эканамічнай дзейнасцю без рэгістрацыі ў якасці ІП. Стаўкі дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад населеных пунктаў: у першую групу ўваходзяць Мінск, Мінскі раён, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, у другую - Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск, у трэцюю - іншыя.

Так, стаўкі адзінага падатку пры рэалізацыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі для першай групы населеных пунктаў складуць Br16-97, для другой - Br15-60 і для трэцяй - Br10-60. 

Пры прадастаўленні фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач для кароткатэрміновага пражывання стаўкі адзінага падатку будуць складаць Br15-145, Br42-145 і Br23-120 адпаведна за кожнае жылое памяшканне, садовы домік, дачу, здадзены ўнаём.

Памер базавай стаўкі адзінага падатку за выкананне работ і аказанне паслуг па дызайне інтэр'ераў, графічным дызайне, афармленні (упрыгажэнні) аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных будынкаў, памяшканняў, іншых месц, мадэляванне прадметаў афармлення інтэр'ера, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў складзе Br55-97, Br50-87 і Br30-57 адпаведна.

За дзейнасць, звязаную з рамонтам гадзіннікаў, абутку; рамонтам і аднаўленнем, уключаючы перацяжку, хатняй мэблі з матэрыялаў заказчыка; зборку мэблі; настройку музычных інструментаў, адзіны падатак вызначаны ў памеры Br25-86, Br20-86 і Br15-79 адпаведна.

Стаўкі адзінага падатку пры распілоўцы і колцы дроў, пагрузцы і разгрузцы грузаў складуць Br5-39, Br4,5-37 і Br4-18 адпаведна.

Пры выпуску адзення (у тым ліку галаўных убораў) і абутку з матэрыялаў заказчыка стаўкі вызначаны ў памеры Br25-113, Br19-113 і Br17-80, пры ажыццяўленні тынкавальных, малярных, шкляных работ, работ па уладкаванні пакрыццяў падлогі і абліцоўцы сцен, аклейванне сцен шпалерамі, кладка (рамонт) печаў і камінаў - Br52-145, Br42-145 і Br23-120 адпаведна.

Распрацоўкай вэб-сайтаў, устаноўкай (настройкай) камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленнем камп'ютараў пасля збою, рамонтам, тэхабслугоўваннем камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання, навучаннем рабоце на персанальным камп'ютары можна будзе займацца, выплаціўшы стаўку адзінага падатку ў памеры Br55-97, Br50-87 і Br30-57 адпаведна. 

Стаўкі пры аказанні цырульніцкіх і касметычных паслуг, паслуг па манікюры і педыкюры складуць Br38-116, Br32-60 і Br21-47 адпаведна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».