Вы тут

Жанчыны спусцілі ва ўнітаз 100 тысяч еўра


Пракуратура кантона Жэнева знайшла тых, хто спусціў ва ўнітаз буйную суму ў еўра, пішуць РІА Навіны. Гэта дзве грамадзянкі Іспаніі, аб чым заявіў прэс-сакратар установы Вінсэнт Дзеруан.


«Агульная сума склала прыблізна 100 тысяч еўра, расследаванне працягваецца. На сёння вядома, што дзве жанчыны — іспанкі па нацыянальнасці, — выкідвалі грошы ў прыбіральнях. Пракурор таксама высвятляе паходжанне грошай», — адзначыў Дзеруан. Паводле яго слоў, калі высветліцца, што грошы былі атрыманы законным шляхам, іспанкі не панясуць ніякага пакарання, бо псаванне грошай у Швейцарыі не з'яўляецца злачынствам. «Калі ж грошы звязаны з нелегальнай дзейнасцю, то гэта ўжо іншая справа. На цяперашні момант жанчыны не з'яўляюцца вінаватымі», — дадаў ён.

Некалькі месяцаў таму ў прыбіральні побач з банкаўскім сховішчам у жэнеўскім аддзяленні фінансавага холдынга UBS Grоuр АG былі знойдзеныя банкноты наміналам у 500 еўра. Праз некалькі дзён купюры засмецілі прыбіральні ў размешчаных побач рэстаранах. Многія купюры былі парэзаныя, як мяркуецца, нажніцамі. Паслугі сантэхнікаў па прачыстцы труб абышліся ўстановам у тысячы франкаў. Пасля гэтага швейцарскія пракуроры пачалі расследаванне, каб высветліць, навошта невядомы спусціў ва ўнітаз дзясяткі тысяч еўра. Дзеруан запэўніў, што выдаткі банка і рэстаранаў па прачыстцы каналізацыі былі часткова кампенсаваныя — адвакат іспанак звязаўся з імі і прапанаваў аплаціць работы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».