24 студзеня, серада

Вы тут

П'яны брытанец плаваў каля плаціны


Арон Х'юз з валійскага горада Рыцін стаў першым чалавекам, якому ўдалося пераплысці вадасховішча перад плацінай Гувера ў ЗША і застацца ў жывых, паведамляе выданне Vісе.


28-гадовы кіроўца пад'ёмніка Х'юз прыехаў з сябрамі ў Лас-Вегас адпачыць, і гэта атрымалася ў іх «на поўную катушку». Пасля 37 гадзін п'янства яны апынуліся каля плаціны Гувера на мяжы штатаў Невада і Арызона. Х'юз вырашыў паплаваць і са словамі «я пайшоў» скокнуў у ваду, не здымаючы красовак. Плаціна Гувера з'яўляецца часткай гідраэлектрастанцыі, якая забяспечвае электрычнасцю Лас-Вегас. Турбіны маглі засмактаць плыўца, але ў той дзень усе яны, акрамя адной, былі адключаныя. «Я праплыў ад Арызоны да Невады, а потым назад, — расказаў Х'юз. — Тады я не ведаў, што столькі людзей загінула, калі спрабавалі гэта зрабіць».

На другім беразе яго ўжо чакалі паліцэйскія. Яны паведамілі брытанцу, што да яго нікому не ўдавалася пераплысці гэта вадасховішча, і аштрафавалі яго на 330 долараў. «У мяне ніякіх шкадаванняў, — сказаў Х'юз. — Цяпер нават татуіроўку зрабіў з такім надпісам: ніякіх шкадаванняў. Такі я чалавек». Ён сцвярджае, што з ім ужо звязаліся прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса.

221-метровая плаціна Гувера перагароджвае раку Каларада з 1936 года. Яна лічыцца адной з галоўных славутасцяў у ваколіцах Лас-Вегаса.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Грошы: захаваць і прымножыць

Грошы: захаваць і прымножыць

Рана ці позна кожны з нас разумее, што неабходна мець нейкі запас фінансавых сродкаў.

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?