Вы тут

Джэк Пэйдж з'яўляецца самым няўдачлівым у свеце падарожнікам


Жыхар англійскага графства Нортгемптан Джэк Пэйдж, магчыма, з'яўляецца самым няўдачлівым у свеце падарожнікам. Як піша Daіly Maіl, любая паездка 29-гадовага спецыяліста па няштатных сітуацыях ператвараецца ў катастрофу.


На працягу апошніх 10 гадоў Пэйдж выбірае для падарожжаў экзатычныя напрамкі, аднак усюды яго пераследуюць няўдачы. Напрыклад, падчас паездкі па Бірме яго цягнік сышоў з рэек, і англічанін затрымаўся на 36 гадзін. На адным з незаселеных астравоў у Барнеа ўсе яго запасы ежы былі з'едзены яшчаркамі. Падчас паездкі ў Чарнобыль ён трапіў на пратэстную акцыю, дзе яго прымусілі выдаліць усе фота з камеры. Як кажа Пэйдж, яго дзяўчына Эліс лічыць, што для нармальнага водпуску ім варта аддаць перавагу, напрыклад, спакойнаму пляжнаму адпачынку.

Загаловак у газеце: Самы няўдачлівы падарожнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».