Вы тут

Віжаваў качар галапупкаў


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Галапу́пак — бяспёрае птушаня.

Ка́чар — самец качкі. «Усюды пырхалі птушкі, настойліва клікаў да сябе качак качар», — чытаем у Барыса Сачанкі.

Віжава́ць — сачыць, наглядаць. «Прыцемкам, калі не віжуе чужое вока, захапіўшы дзяружку і кажух, Крамер кіруецца на агарод», — чытаем у Івана Навуменкі.

Касава́ць (адно са значэнняў) — выкрэсліваць, закрэсліваць. «Сымон борздзенька перапраўляў тэкст, мяняў словы, выразы, касаваў цэлыя строфы», — чытаем у Якуба Коласа.

Тра́сца (адно са значэнняў) — ліхаманка, малярыя.

Ве́тах — месяц у апошняй квадры. «Неба было зорнае і чыстае, толькі ля ветаха самотна вісела хмурынка», — чытаем у Алеся Асіпенкі.

Прыбраць да рук — 1) поўнасцю падпарадкоўваць сабе, сваёй волі; 2) завалодваць чым-небудзь, прысвойваць. Беларускія адпаведнікі: браць у свае рукі, накласці лапу, ездзіць вярхом, ездзіць на карку, надзяваць аброць, садзіцца на галаву, на шыю, на плечы, запрагаць у аглоблі. Рускія: садиться на голову, залезть в карман.

Адным духам — вельмі хутка нешта зрабіць, адразу, за адзін прыём. Беларусы яшчэ скажуць: адным махам, з аднаго маху. Рускія: за один присест.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.