18 Верасень, аўторак

Вы тут

Уладзімір Макей прыняў удзел у 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН


Міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ прыняў удзел у 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, 19 верасня ён узяў удзел у адкрыцці дыскусіі высокага ўзроўню названай сесіі ГА ААН.


Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў таксама ў штаб-кватэры ААН шэраг двухбаковых сустрэч. Падчас сустрэчы з адміністратарам ПРААН Ахімам Штайнерам абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, узаемадзеяння ў сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Уладзімір Макей паведаміў, што Беларусь плануе правесці рэгіянальную канферэнцыю для нацыянальных каардынатараў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску ў пачатку 2018 года для абмену вопытам рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Міністр запрасіў Ахіма Штайнера наведаць Беларусь.

Кіраўнік ПРААН пацвердзіў гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва з Беларуссю па пытаннях пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

На сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада — міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам былі разгледжаны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння краін у міжнародных арганізацыях, дадзена ацэнка ходу рэалізацыі сумесных праектаў. Міністрамі таксама ўзгоднена серыя сумесных мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву.

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы з міністрам замежных спраў Фінляндыі Ціма Сойні. Па просьбе суразмоўцы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама праінфармаваў фінляндскага калегу аб ходзе правядзення Беларуссю сумесна з Расіяй ваенных вучэнняў «Захад-2017», звярнуўшы ўвагу на празрысты характар мерапрыемства і адпаведнасць арганізацыі вучэнняў міжнародна-прававым абавязацельствам. Акрамя таго, бакі абмяняліся падыходамі дзвюх дзяржаў па пытаннях правоў чалавека.

У той жа дзень Уладзімір Макей правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Амерыканскага яўрэйскага камітэта, падчас якой бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях захавання і ўшанавання месцаў, звязаных з гісторыяй яўрэйскага народа ў Беларусі.

А 20 верасня на палях 72-й сесіі ГА ААН пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін — удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У сустрэчы таксама прыняў удзел Генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На ўзроўні Нью-Ёрка

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.

Эканоміка

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ад спантаннай пакупкі са «зніжкай па-беларуску» можна не толькі не атрымаць якой-небудзь эканоміі, але і пераплаціць за яе.

Культура

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

Выстаўка адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Грамадства

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

З Літвой у нас агульнае гістарычнае мінулае, і зараз яна – наша бліжэйшая суседка ў Еўрасаюзе.