Вы тут

Судовыя эксперты прынялі прысягу


Урачыстая цырымонія прайшла ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 19 маладых афіцэраў, якія неўзабаве пачнуць работу ў якасці судовых экспертаў, кляліся добрасумленна выконваць сваю справу. Бо ад іх сумленнасці і аб'ектыўнасці будуць залежаць лёсы людзей. Высвятленне ісціны па любой справе — крымінальнай, грамадзянскай, гаспадарчай — немагчымае без аб'ектыўнай экспертызы.


— Гэта знакавая падзея ў іх жыцці, — сцвярджае старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед. — Трэба сказаць, што прэстыж нашай службы з кожным годам расце. Для гэтага ствараюцца і неабходныя ўмовы. На большасць спецыяльнасцяў, па якіх праходзяць службу будучыя афіцэры, мы прымаем людзей па конкурсе. Напрыклад, у акадэміі МУС ён складаў 3—4 чалавекі на месца.

Стаць судовым экспертам не так і проста. Мала мець спецыяльную адукацыю, прайсці тэсціраванне і займець належную фізічную падрыхтоўку. Трэба яшчэ здаць адмысловы іспыт. І толькі пасля гэтага малады спецыяліст прыступае да работы. Але сама менш першыя дванаццаць месяцаў кожны яго крок будуць кантраляваць старэйшыя калегі. І толькі прыкладна праз паўтара года пасля атрымання дыплома судовы эксперт атрымае права самастойна праводзіць даследаванні. Патрабаванні, як бачна, жорсткія. Але і адказнасць вельмі вялікая. Адметна, што праца судовага эксперта не лічыцца выключна мужчынскай. Словы прысягі, сярод іншага, прагучалі з вуснаў пяці дзяўчат.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота ДКСЭ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?