Вы тут

Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Жыткавіцкім раёне


Мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны зацікавіць людзей добраўпарадкоўваць месца, дзе яны жывуць.

Жыткавічы рыхтуюцца да правядзення абласных Дажынак, і зараз у населеным пункце на захадзе Гомельшчыны ідуць актыўныя работы па навядзенні глянцу перад прыемнай падзеяй. Пра добраўпарадкаванне зайшла размова і падчас прыёму грамадзян першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максімам Рыжанковым. Жыхарка вёскі Ляхавічы Жыткавіцкага раёна паскардзілася на адсутнасць агароджы на мясцовых могілках.


— Ёсць яшчэ некаторае непаразуменне паміж жыхарамі і мясцовымі органамі ўлады, — адзначае Максім Рыжанкоў. — Я маю на ўвазе сельскія, пасялковыя Саветы, якія могуць дзесьці атрымаць дапамогу ад раённай вертыкалі, дзесьці ўцягнуць у рашэнне пытання саміх грамадзян, якія не заўсёды разумеюць, што яны таксама павінны нешта рабіць для таго месца, дзе жывуць. Аказваецца, калі разам сабраць рэсурсы, прыцягнуць мясцовыя грамадскія арганізацыі, то справы рухаюцца. Як па пытанні агароджвання могілак. Грошы ёсць на матэрыялы, дык трэба разам сабрацца — прафсаюзы, БРСМ, прадстаўнікі мясцовага дэпутацкага корпуса — і зрабіць гэтую агароджу. Сельскія выканкамы ў такіх выпадках павінны праяўляць больш ініцыятывы. Быць матыватарам і арганізатарам людзей.

Дэпутаты мясцовых Саветаў павінны быць самымі блізкімі памочнікамі ўлады ў рэгіёнах пры рашэнні праблем насельніцтва, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

— Дэпутаты павінны быць галоўнымі правадырамі паміж грамадзянамі і выканаўчай вертыкаллю, а не з'яўляцца перад народам раз на чатыры гады напярэдадні выбараў. Яны павінны бачыць і ведаць праблемы людзей, дапамагаць акумуляваць пытанні і даносіць іх да ўлад з пэўнымі прапановамі па рашэнні.

Дарэчы, адзін з наведвальнікаў, дырэктар мясцовай ДЮСШ і дэпутат мясцовага райсавета Леанід Макарэвіч, агучыў на прыёме такую праблему:

— На працягу 27 гадоў у Жыткавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе развівалі гіравы спорт і дасягнулі ў ім значных поспехаў. Тут выхавалі 80 майстроў спорту. Але больш як год таму гіравы спорт вывелі з праграмы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.

Кіраўнік жыткавіцкай спартыўнай установы звярнуўся з прапановай аднавіць
гіравы спорт у раскладзе заняткаў школы.

— Думаю, што пытанне вырашыцца станоўча на працягу тыдня, — адказаў Максім Рыжанкоў.

Па яго словах, Жыткавіцкі раён ад іншых рэгіёнаў краіны, дзе праблемнымі застаюцца тэмы ЖКГ і працаўладкавання, адрозніваецца тым, што агучаныя пытанні не ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых улад і сапраўды патрабуюць рашэння на больш высокім узроўні:

— У Жыткавічах узнятыя менавіта тыя пытанні, якія раённая ўлада сама не можа вырашыць. Людзі, якія прыйшлі на прыём, трапілі па адрасе. І ім трэба пастарацца дапамагчы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

г. Жыткавічы

Загаловак у газеце: Звярнуліся па адрасе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».