Вы тут

Выстава літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа працуе ў Варшаве


Выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адкрылася 22 верасня ў Варшаве ў музеі Уладзіслава Бранеўскага (філіял Літаратурнага музея імя Адама Міцкевіча), паведамілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.


Выстава "А так спеўна, дудка міла" прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, біяграфія якога цесна звязана з прадстаўнікамі іншых літаратур.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882-1956) - аўтар сусветна вядомых паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка", трылогіі "На ростанях", нарадзіўся ў маляўнічым краі - Стаўбцоўшчыне. Заахвочваны бацькамі, з ранняга ўзросту быў знаёмы з творамі розных пісьменнікаў, але асабліва добра - Адама Міцкевіча. На сцяне бацькоўскага дома будучага песняра вісеў невялікі графічны партрэт як сведчанне павагі да вялікага польскага паэта. Пазней Якуб Колас пісаў: "Адам Міцкевіч - адзін з геніяльных славянскіх паэтаў. Па ахопе ўсёабдымнага таленту, па яго шырыні Адам Міцкевіч па справядлівасці займае адно з першых месцаў сярод паэтаў-геніяў".

Родныя Якуба Коласа, як і сам паэт, высока шанавалі і любілі творчасць Марыі Канапніцкай, Генрыка Сянкевіча, Уладзіслава Сыракомлі.

Дзякуючы Станіславу Фурманіку і Сафіі Русінскай яшчэ ў 50-х гадах польскі чытач мог пазнаёміцца ​​з аповесцямі Якуба Коласа "У палескай глушы" і "Дрыгва", з паэтычнымі творамі - у зборніку ў перакладзе Тадэвуша і Дароты Хрусталеўскіх, Бажэны Клёг-Гогалеўскай.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы дапамагаюць пазнаёміцца ​​з жыццём і творчасцю геніяльнага мастака слова, заснавальніка новай беларускай літаратуры.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?