Вы тут

У Хойніках на ліквідуемым торфабрыкетным заводзе скралі каля 25 т рэек


Следчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці высвятляе абставіны крадзяжу лому металу ў выглядзе рэек з тэрыторыі філіяла "Торфабрыкетны завод "Хойніцкі" РВУП "Гомельаблгаз". Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.


У сувязі з тым, што завод знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, на яго тэрыторыі праводзяцца работы па дэмантажы лакальнай чыгуначнай веткі. Рэйкі складуюцца на адкрытай пляцоўцы для адгрузкі на Хойніцкі ўчастак УП "Другасчармет".

Пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў атрыманыя доказы датычнасці траіх работнікаў завода, якія займаюць розныя пасады, да крадзяжу не менш за 25 т частак рэек. У прыватнасці, следчыя ўстанавілі, што на працягу месяца рэйкі вывозіліся на аўтамабілі аднаго з абвінавачаных, які пасля заканчэння працоўнага дня бесперашкодна заязджаў на тэрыторыю завода. У далейшым выкрадзенае па нелегальнай схеме здавалася на металалом.

Названым асобам прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.205 (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У дачыненні да аднаго абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту, у дачыненні да астатніх - у выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Для ўстанаўлення памеру шкоды на торфабрыкетным заводзе прызначаная інвентарызацыя. Следствам вядзецца праца па выяўленні і дакументаванні іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці абвінавачаных.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.