23 красавіка, панядзелак

Вы тут

Рыжанкоў: Выязныя прыёмы грамадзян паказваюць, чым жыве рэгіён


Выязныя прыёмы грамадзян паказваюць, чым жыве рэгіён і як працуе мясцовая ўлада. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках прыёму грамадзян у Петрыкаўскім райвыканкаме.


Максім Рыжанкоў звярнуў увагу на тое, што праблема кожнага чалавека заслугоўвае пільнай увагі, паколькі менавіта чалавек з яго правамі і інтарэсамі з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю краіны. А выязныя прыёмы даюць магчымасць убачыць, чым жыве краіна. "Гэта добрая магчымасць зрабіць аналіз таго, што адбываецца ў грамадстве, якімі праблемамі жыве той ці іншы рэгіён і, адпаведна, зрабіць вывад аб рабоце органаў мясцовай улады", - адзначыў ён.

На прыёме грамадзян узнімаліся пытанні няякаснага рамонту даху, прыватызацыі жылля, незаконнага звальнення і інш. Усе звароты ўзяты на кантроль.

Напярэдадні першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правёў прыём грамадзян у Жыткавіцкім раёне. Акрамя прыёму ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах, Максім Рыжанкоў наведаў шэраг важных сацыяльных і турыстычных аб'ектаў, некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Ён таксама пабываў у шэрагу ўстаноў адукацыі, дзе азнаёміўся з вучэбным працэсам і вырашэннем пытанняў па арганізацыі харчавання вучняў.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучэнні ў Печах у асобах

Вучэнні ў Печах у асобах

У Печах прайшлі провады ваеннабавязаных.

Грамадства

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Разбіралася карэспандэнт «Звязды».

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца.