Вы тут

У Беларусі распрацоўваецца ўказ аб павышэнні зарплат вучоных


Паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.


"Вядзецца работа над указам аб павышэнні зарплат вучоных. Плануецца, што гэты ўказ будзе прыняты да ІІ З'езда вучоных Беларусі", - інфармаваў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН расказаў аб мерах па павышэнні аплаты працы вучоных, якія плануецца прыняць згодна з гэтым указам. "Плануецца павышэнне тарыфнай стаўкі прыкладна ў 2 разы, а таксама дыферэнцыяцыя аплаты ў залежнасці ад рэзультатаў. Такім чынам мы будзем стымуляваць прадукцыйнасць працы вучоных, падтрымліваць імкненне да больш высокіх рэзультатаў", - адзначыў ён.

Плануецца, што кіраўнікі навуковых арганізацый атрымаюць права прымаць рашэнні па дыферэнцыяцыі аплаты працы. "Напрыклад, кіраўнік на вучоным савеце зможа прымаць рашэнне аб устанаўленні рознай заработнай платы супрацоўнікам нават у адным падраздзяленні, у адной лабараторыі, на адной пасадзе. У залежнасці ад рэзультатаў працы зарплата можа адрознівацца ў 2 разы і больш", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН звярнуў увагу і на пытанне аплаты працы маладых вучоных. "Мы павінны прыцягваць таленавітых маладых людзей у навуку. Лічым, што гэты ўказ пасадзейнічае замацаванню ў навуцы таленавітай моладзі", - дадаў ён.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Нацыянальная акадэмія навук распрацоўвае шэраг нарматыўных дакументаў, у тым ліку ўказ аб павышэнні зарплат вучоных. Усе гэтыя дакументы плануецца прыняць да ІІ З'езда вучоных Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».