Вы тут

Беспілотнікі «Бусел М40» шукаюць зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка


Па просьбе МНС супрацоўнікі НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў Нацыянальнай акадэміі навук у ноч з 21 на 22 верасня з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў «Бусел М40» далучыліся да пошукаў зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка, паведамілі ў прэс-службе НАН.


Падчас начных вылетаў былі выяўлены каардынаты шэрагу месцаў, дзе можа знаходзіцца прапаўшае дзіця. Гэта стала магчыма дзякуючы цеплавізарам, якія ўстаноўлены на беспілотніках. З ранку ратавальнікі пачалі абследаванне гэтых кропак. Пошукавыя работы працягваліся і ўдзень. Нагадаем, 10-гадовага хлопчыка шукаюць з суботы 17 верасня. Дзіця з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна ўвечары на веласіпедзе накіравалася ў лес у грыбы. Пакуль міліцыянерамі была знойдзена толькі двухколавая машына хлапчука...

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да пошукаў далучыліся «Буслы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».