Вы тут

Кітай, Лаос, М'янма і Тайланд патрулявалі Меконг


Гэта 62-е сумеснае патруляванне.


На мінулым тыдні прайшло 62-е па ліку сумеснае патруляванне на рацэ Меконг з удзелам праваахоўных органаў Кітая, Лаоса, М'янмы і Тайланда, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Флатылія суднаў адправілася з порта Гуаньлэй, размешчанага ў Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акрузе (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай). Як стала вядома, працягласць маршруту патрулявання з порта Гуаньлэй да акваторыі так званага "залатога трыкутніка" - каля 500 км. У ходзе цяперашняга патрулявання бакі правялі сумесныя камандна-штабныя трэніроўкі, а таксама сумесныя манеўры па рэагаванні на надзвычайныя здарэнні у басейне "залатога трыкутніка" і іншых важных акваторый. 

Акцэнт у працы зроблены на барацьбе з трансгранічнымі злачынствамі ў басейне Меконга, уключаючы тэрарызм, кантрабанду, гандаль наркотыкамі і зброяй. Першае сумеснае патруляванне Меконга з удзелам Кітая, Лаоса, М'янмы і Тайланда адбылося ў снежні 2011 года. Да слова, гэтая рака, якая ў Кітаі называецца Ланьцанцзян, з'яўляецца адным з найважнейшых водных калідораў ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».