Вы тут

Прэзентацыя кнігі "Беларусь у картах” адбылася ў Будапешце


Гэта ўнікальнае навукова-папулярнае выданне выйшла на англійскай мове з мэтай папулярызацыі інфармацыі аб сучаснай Беларусі. Па сваім змесце кніга з'яўляецца картаграфічнай энцыклапедыяй па гісторыі, насельніцтву, эканоміцы, рэгіёнах і геаграфіі нашай краіны. Аб'ём новага атласа складае 200 старонак, куды ўключаны звыш за 100 карт, ілюстрацый, фатаграфій і дзевяць тэматычных тэкставых раздзелаў: "Беларусь у Еўропе”, “Гістарычныя, культурныя і этнічныя карані”, “Прыродныя рэсурсы”, “Уплыў Чарнобыльскай катастрофы”, “Насельніцтва”, “Гарадская і сельская мясцовасць”, “Эканоміка”, ”Рэгіёны і рэгіянальнае планаванне”, “Геаграфія ў Беларусі”.


У прыватнасці, у кнізе прыведзены актуальныя звесткі аб развіцці беларускай нацыі і мовы; адміністрацыйным дзяленні тэрыторыі, насельніцтве, прамысловасці, геалогіі, рэльефе, раслінным і жывёльным свеце, асаблівасцях ландшафту і клімату, асобных рэгіёнах Беларусі і г.д. Усе графічныя матэрыялы дапоўнены тлумачальнымі тэкстамі.

“Беларусь у картах” — гэта калектыўная праца вучоных БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук Венгрыі. У падрыхтоўцы кнігі ўдзельнічалі каля 30 супрацоўнікаў геаграфічнага факультэта БДУ. Каардынатарам падрыхтоўкі выдання ад БДУ выступіла загадчыца кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Кацярына Анціпава.

Публікацыя кнігі была рэалізавана ў рамках серыі праектаў Акадэміі навук Венгрыі, які стартаваў у 2005 годзе. За гэты перыяд выйшлі выданні “Венгрыя ў картах”, “Украіна ў картах”, “Паўднёвая і Усходняя Еўропа ў картах”.

Прэзентацыя кнігі "Беларусь у картах” адбылася ў сценах Венгерскай акадэміі навук. На  цырымоніі беларускі бок прадставілі акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў, прафесар Кацярына Анціпава і доктар геаграфічных навук Дзмітрый Іваноў (БДУ).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.