Вы тут

Гуманітарны груз у Сірыю гатовы да адпраўкі


Сёння спецыялісты МНС, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны і валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сфарміравалі кантэйнеры з грузам для адпраўкі ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


У састаў гуманітарнай дапамогі ўваходзяць тавары першай неабходнасці — дзіцячае харчаванне, а таксама адзенне і абутак для дзяцей.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб аказанні гуманітарнай дапамогі”, у Сірыю таксама будуць накіраваны тры самазвалы МАЗ. Агульная сума грузу склала больш за 533 тысячы рублёў.

Кантэйнеры чыгункай адправяцца ў Клайпеду, а адтуль морам будуць дастаўлены ў Латакію (Сірыя).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.