Вы тут

Кот выратаваў гаспадароў ад пажару


Наступствы пажару ў адным з жылых дамоў у Пружанах маглі б быць куды больш сумныя, нават трагічныя, каб не чуйнасць хатняга гадаванца.


У чатырохкватэрным доме па вуліцы Свабоды пажар разбушаваўся а чацвёртай раніцы. Загарэлася ў адной з кватэр, а ў суседняй першы прачнуўся кот і пачаў гучна мяўкаць. Гаспадыня кватэры, маці дваіх малых дзяцей, прачнулася ад кацінага амаль што галашэння, схапіла дзяцей і рынулася на вуліцу, але шлях ім перагарадзіў агонь. Тым часам да дома ўжо пад'ехаў пажарна-выратавальны разлік, байцы якога дапамаглі пакінуць памяшканне маці з дзецьмі. Вынеслі яны з агню і жыльцоў суседняй кватэры: састарэлых бацькоў і іх 48-гадовага сына. Паводзіны апошняга, як высветлілася пазней, і сталі прычынай пажару. У крыві яго было выяўлена 1,8 праміле алкаголю. Мужчына лёг на канапу з непатушанай цыгарэтай і заснуў.

Пабудова значна пацярпела ад агню. І лік ужо ішоў на хвіліны. Паводле сцвярджэння пажарных, менавіта жывёліна дапамагла выратаваць жыцці шасці чалавек. Цікава, што некалькі гадоў таму ў вёсцы Чадзель Пружанскага раёна кот пабудзіў 14-гадовага хлопчыка, які быў адзін у доме, калі там загарэлася. І ўсё скончылася добра.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Кот-выратавальнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».