Вы тут

Каму яблычак?


Бульба і морква, капуста і цыбуля, перац і таматы, яблыкі, зеляніна, ягады — на кірмашах прадстаўлены шырокі асартымент свежых пладоў і агародніны ўраджаю 2017 года. На пляцоўцы каля сталічнага Лядовага палаца — пераважна падворкі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.


Тавар на любы густ і кошт: таматы — ад BYN1,5 да BYN2,5, перац — BYN0,5—2. Самы «хадавы» тавар — бульба. Набыць яе можна па цане ад 3,5 да 4,5 беларускага рубля. Мяхі — ад кілаграма да дзесяці. Радуюць і суніцы, кошт на іх ад 3,5 да 5,5 рубля. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам І групы дастаўка прадукцыі, набытай на кірмашах, ажыццяўляецца бясплатна.

Назапасіцца вітаміннай прадукцыяй па цэнах вытворцаў можна і паблізу жылых дамоў. Ураджайнасць у гэтым годзе, як кажуць аграрыі, дазваляе. Толькі бульбы ў гаспадарках сабрана каля 6 мільёнаў тон. А гародніны і ягад — больш за 2 мільёны.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

 

Каментары

Нешта мабыць я запамятавау, алеж з якога перапугу бульба каштуе па 3,5-4,5 рублi? Гэта за якую вагу? Мабыць аутар лiчбы сапсавау?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.