Вы тут

Чэмпіянат па пераносе жонак прайшоў у ГСАК «Лагойск»


Чэмпіянат па пераносе жонак прайшоў у гарналыжным спартыўна-аздараўляльным комплексе «Лагойск».


Паводле ўмоў спаборніцтваў у ім маглі прыняць удзел 50 пар, неабавязкова жанатыя. Можна было прыхапіць з сабой кавалера або, наадварот, сяброўку. Адзінае абмежаванне — узрост больш за 18 гадоў.

На чэмпіянат прыехалі 12 пар. На дыстанцыі ў 253 метры ім давялося пераадолець бар'еры вышынёй у метр, яму з вадой, кучу пяску. Прычым дзяўчына не павінна была датыкацца нагамі да зямлі або падаць. У гэтым выпадку налічваліся 15 штрафных секундаў. Кажуць, свая ноша не цягне. Але ж уявіце, як нялёгка даводзілася партнёру, які яшчэ і нёс груз літаральна на сваёй шыі.

Самай хуткай і спрытнай стала сям'я Паўла і Наталлі Леановічаў з горада Мазыра Гомельскай вобласці, якая пераадолела дыстанцыю за 1 мінуту 43,75 секунды. Як прызналіся сужэнцы, яны рэгулярна ўдзельнічаюць у аналагічных спаборніцтвах. На другім месцы Дзмітрый Гідлеўскі і Вераніка Швакава, трэцімі прыйшлі Вадзім Шалкоўскі і Валерыя Клачко.

Арганізавала спаборніцтвы Беларуская федэрацыя гонак з перашкодамі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Свая ноша — не цяжар

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.