Вы тут

Анатоль Ліс правёў прамую тэлефонную лінію


Жыллёва-камунальным службам Брэсцкай вобласці неабходна больш актыўна прыцягваць прыватнікаў да аказання лазневых паслуг насельніцтву. Такое даручэнне даў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі ў суботу, паведамляе БелТА.


Фота БЕЛТА

Жыхар Брэсцкага раёна, які дазваніўся губернатару, пацікавіўся, ці магчыма адкрыццё лазні на стыку вёсак Тамашоўка і Камароўка (каля 72 км ад Брэста). Анатоль Ліс запэўніў, што пытанне будзе вывучана і ў залежнасці ад попыту на гэтую паслугу будзе прынята адпаведнае рашэнне. Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу службаў ЖКГ на залучэнне да аказання дадзеных паслуг прыватных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, тым больш што такі вопыт у Брэсцкай вобласці ўжо ёсць.

У цэлым, размаўляючы з жыхарамі рэгіёна, губернатар асаблівую ўвагу ўдзяліў сферы паслуг у розных галінах. «Усе паслугі, якія аказваюцца людзям арганізацыямі, установамі, прадстаўнікамі бізнесу, павінны адпавядаць устаноўленым патрабаванням. Іх неабходна выконваць якасна і своечасова, па абгрунтаваных цэнах», — падкрэсліў Анатоль Ліс.

За тры гадзіны кіраўнік вобласці адказаў на 30 тэлефонных званкоў. Трэць пытанняў датычылася жыллёва-камунальнай сферы. Так, падымаліся праблемы ўцяплення кватэры, нездавальняючага стану дахаў дамоў і балконаў. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама даручыў адпаведным службам устанавіць прычыны несвоечасовага і няякаснага выканання работ, а таксама выправіць сітуацыю, якая склалася. Акрамя таго, грамадзян цікавілі пытанні працаўладкавання, газіфікацыі прыватных дамоў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, будаўніцтва і рамонту дарог.

Па ўсіх зваротах губернатар даў канкрэтныя даручэнні.

Загаловак у газеце: Ёсць попыт — павінна быць і прапанова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».