Вы тут

Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдалі ў Азербайджане


Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдала Зарыфа Салахава, вядомы грамадскі дзеяч і заслужаны дзеяч культуры Азербайджана, стваральнік і заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў горадзе Баку. Выданне прадставілі ў мінскай кнігарні «Светач».


Фармат кнігі 50 на 55 мм. Яна складаецца з 214 старонак, куды ўваходзіць факсімільнае выданне, тое, што было выдадзена Францыскам Скарынам 9 лютага 1519 года на 26 аркушах. Перад кожным раздзелам у кнізе — партрэт Скарыны. Кніга выдадзена на беларускай, рускай і англійскай мовах тыражом 100 экзэмпляраў.

— Усё ў гэтым свеце прыходзіць і адыходзіць, застаюцца толькі кнігі. Я шчаслівая, што гэтая кніга, нароўні з іншымі беларускімі кнігамі, стаіць у маім музеі. 2913 унікальных кніг музея трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса, — расказала Зарыфа Цеймураўна. — У 2012 годзе я была ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны. І я ўсцешана, што зараз магу апраўдаць сваю ўзнагароду.

Гэты праект серыі «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Кангрэса азербайджанскіх абшчын Рэспублікі Беларусь.

У Беларусі рэгулярна выходзяць кнігі азербайджанскіх аўтараў, з'яўляюцца пераклады з азербайджанскай мовы. Азербайджанцы таксама праяўляюць цікавасць да беларускай літаратуры. Напрыклад, да Дня пісьменства сёлета вядомы азербайджанскі пісьменнік Камран Назірлі прывёз кнігі трох беларускіх аўтараў, выдадзеныя ў Баку. Важкі ўнёсак ва ўмацаванне сяброўства дзвюх дзяржаў робяць пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі і Кангрэс азербайджанскіх абшчын Рэспублікі Беларусь. Старшыня Кангрэса Націк Багіраў адзначыў:

— Для нас, прадстаўнікоў азербайджанскай дыяспары, для каго Беларусь стала другой радзімай, вялікі гонар мець дачыненне да гэтага выдавецкага праекта. Зарыфа Салахава зрабіла цудоўны падарунак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, — гэта прыгожая і дарагая ў гісторыі дата, якой можа ганарыцца кожны беларус.

Націк Багіраў таксама нагадаў, што раней Зарыфай Салахавай быў надрукаваны шэраг мініяцюрных кніг, сярод якіх інаўгурацыйная прамова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Купалава «Жалейка» ў двух тамах. Кніга Юдзіф — чарговы этап у беларуска-азербайджанскім культурным сяброўстве.

У канцы прэзентацыі Саюз пісьменнікаў Беларусі па даручэнні старшыні Мікалая Чаргінца ўзнагародзіў Зарыфу Салахаву памятным дыпломам за вялікі ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскіх адносін і шматгадовую папулярызацыю твораў беларускіх аўтараў за мяжой.

Ксенія ВЯДЗМЕДЗЬ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Вялікі Скарына — у мініяцюры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».