Вы тут

Сенатары сустрэліся з выбаршчыкамі


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач правёў прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам рэгіёна. Падчас яе былі закрануты пытанні працаўладкавання, работы меліярацыйных сістэм, забеспячэння грамадскага парадку.


Таксама на мінулым тыдні Алег Ядранцаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, галоўны ўрач Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №1, правёў асабісты прыём грамадзян у Доме культуры "Гомсельмаша". Заяўнікамі былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, аказання медыцынскай дапамогі.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар Сярэдняй школы №16 Мазыра Аксана Кавалькова прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Акрамя таго, парламентарый правяла асабісты прыём грамадзян Мазырскага раёна. Звароты заяўнікаў датычыліся льготнага будаўніцтва жылля, прававога рэгулявання жыллёвых адносін, якасці жыллёва-камунальных паслуг.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, начальнік Лунінецкага раённага вузла паштовай сувязі Ніна Дударага правяла асабісты прыём грамадзян у Лунінецкім райвыканкаме, падчас якога жыхарамі горада было ўзнята пытанне аб змяненні графіка руху гарадскога аўтобуса па адным з маршрутаў. Парламентарый дала заяўнікам неабходныя тлумачэнні. Таксама сенатар прыняла ўдзел у рабоце дваццаць другой сесіі Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.