Вы тут

"Кулінарны паядынак" адбудзецца 28 верасня ў БДУ


Мерапрыемства арганізавана ў рамках  “Фэсту студэнцкай творчасці”. У гэтым годзе спаборнічаць за тытул “Лепшы кулінар” будуць каманды з дзевяці інтэрнатаў: №1 – “Наліўныя яблычкі”, №2 — “Галодныя хімікі”, №3 – “Яшчэ дабаўкі!”, №4 — “Той самы смак”, №5 — “Пяцёрачка”, №6 — “Внучкі”, №7 — “Я — дзярэўня, я — сяло!”, №10  — “Васількі”, №11 — “З ваciльковымi вачыма”.


Фота: vestikavkaza.ru

Канкурсантам прапануюць аднолькавы набор прадуктаў, агучаны загадзя. Кулінары здолеюць дапоўніць “кошык” уласнымі інгрэдыентамі. За дзве гадзіны з наяўнага набору трэба будзе прыгатаваць тры стравы беларускай нацыянальнай кухні: верашчаку, сырнікі і бульбяны пачастунак. Абавязковая ўмова для пераможцы — вытрымаць тэму конкурсу ў падрыхтоўцы, афармленні, а таксама ў творчай абароне.

Завершыцца кулінарны паядынак дэгустацыяй.

Каманда-пераможца стане ўладальнікам сертыфікатаў на набыццё смажанага рол-марожанага і кулінарнай кнігі. Астатніх удзельнікаў ўзнагародзяць дыпломамі, памятнымі падарункамі і салодкімі прызамі.

Арганізатарам конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.