Вы тут

Лукашэнка сустрэнецца з Саветам біскупскіх канферэнцый Еўропы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці.


Савет біскупскіх канферэнцый Еўропы, створаны ў 1971 годзе, аб'ядноўвае старшыняў еўрапейскіх Канферэнцый каталіцкіх біскупаў. Мэта савета - сумесная праца каталіцкіх біскупаў па пытаннях веры, праблемах секулярызацыі і глабалізацыі, развіцця місіянерскага і сацыяльнага служэння і іншым. Савет таксама прадстаўляе інтарэсы Каталіцкай царквы ў Еўрапарламенце і розных еўракамісях.

Пленарнае пасяджэнне савета, якое праводзіцца штогод, з'яўляецца галоўнай падзеяй года ў Каталіцкай царкве Еўропы. Выбар месца правядзення пленарнага пасяджэння савета - гэта свайго роду конкурс. У 2016 годзе на пленарным пасяджэнні савета ў Манака месцам наступнага пасяджэння быў абраны Мінск.

На пленарным пасяджэнні савета ў Мінску, якое пройдзе 28 верасня - 1 кастрычніка, будзе абмяркоўвацца праблема пастырства моладзі, а таксама роля царквы ў пераадоленні крызісаў сучаснай Еўропы. Упершыню на беларускую зямлю адначасова прыбылі амаль пяцьдзясят вышэйшых каталіцкіх іерархаў Еўропы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.