Вы тут

9 фактаў пра школы свету


Школьныя гады з'яўляюцца аднымі з самых запамінальных у нашым жыцці. Як бы мы ў дзяцінстве ні хацелі, але вучоба — гэта абавязковы працэс, праз які трэба прайсці ўсім. Магчыма, даведаўшыся пра тое, якімі бываюць школы ў розных краінах свету, вы пачняце больш шанаваць тое, што ў вас ёсць, альбо, наадварот, — будзеце марыць трапіць у зусім іншую школу.


1. Пачатковая школа ў Пхумачангтангу (Тыбет) лічыцца самай высокай у свеце. Яна знаходзіцца на вышыні 5373 метраў над узроўнем мора, і гэта на 200 метраў вышэй базавага лагера на Эверэсце — найвышэйшай вяршыні Зямлі.

2. Самай шматлікай з'яўляецца школа Мантэсоры ў Лакхнау (Індыя). Больш за 47 000 вучняў наведваюць школу штодзень, выкладаюць там 2500 настаўнікаў, яна налічвае больш за 1000 аўдыторый і 3700 камп'ютараў і штогод школа закупляе тысячы канцылярскіх прылад і кніг.

3. У аддаленых абласцях Калумбіі дзеці дабіраюцца да школы па канатнай дарозе — адзіным відзе транспарту для тых, хто жыве ў аддаленай вёсцы Лос Пінас. Самым малым не дазваляюць самастойна карыстацца пераправай, таму яны дабіраюцца з бацькамі або старэйшымі братамі і сёстрамі. Калі б не канатная дарога, дзецям прыйшлося б дзве гадзіны ісці ў школу праз трапічны лес.

4. У Бангладэш ёсць больш за 100 школ, размешчаных... на лодках. У кожнай ёсць доступ у інтэрнэт, бібліятэка, школы працуюць на сонечных батарэях. Штогадовыя паводкі ў Бангладэш могуць парушаць навучальны працэс для сотняў і тысяч вучняў. У некаторых абласцях у сезон дажджоў з ліпеня па кастрычнік дарогі становяцца непраходныя, а вада ў рэках падымаецца да 4 метраў. Таму ўзнікла неабходнасць у лодачных школах.

5. Школа на Філіпінах была зробленая цалкам з перапрацаваных бутэлек. Спатрэбілася 9000 бутэлек і дзясяткі добраахвотнікаў, каб узвесці гэты будынак. Кожную бутэльку напоўнілі пяском, вадой і саломай, каб зрабіць іх мацнейшымі.

6. Дзеці ў Германіі атрымліваюць спецыяльны падарунак у форме папяровага конуса — шультутэ, напоўнены алоўкамі, ручкамі, кнігамі і прысмакамі. Аднак падарунак можна адкрыць толькі з пачаткам навучальнага года.

7. Дзеці ў Японіі, магчыма, самыя незалежныя ў свеце. Яны самі дабіраюцца да школы, самі прыбіраюць свае класы і накрываюць абеды. У школе няма прыбіральшчыкаў або сталовых.

8. Вучні ў Кітаі атрымліваюць найбольш хатніх заданняў у свеце. У сярэднім падлеткі трацяць каля 14 гадзін на тыдзень на хатнія практыкаванні.

9. Прыём ежы ў Францыі лічыцца часткай працэсу навучання. Дзеці не толькі вывучаюць розныя прадукты і тое, адкуль яны з'яўляюцца (многія з іх вырошчваюць у школе), але і правілы паводзін і этыкет за сталом.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.