Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Чалавек з бульвара Капуцынаў»

СТБ, 6 кастрычніка ў 10.40 і 1.40

Двухсерыйная музычная камедыя-вестэрн пра тое, як на Дзікі, Дзікі Захад прыйшло мастацтва сінематографа, з'явілася на экранах 30 гадоў таму і стала адным з «народных» фільмаў, любімых некалькімі пакаленнямі гледачоў. Толькі ў год выхаду карціну паглядзелі 60 мільёнаў чалавек!

Дэталёва расказваць, як «місіянер кіно» містэр Фёст (гэта, дарэчы, апошняя галоўная роля Андрэя Міронава ў кіно) з дапамогай мастацтва цалкам змяніў побыт і норавы насельніцтва каўбойскага гарадка, відавочна, не мае сэнсу. Як сказаў бы адзін з герояў карціны: «Здаецца мне, Білі, гэтых джэнтльменаў і лэдзі лепш адзін раз убачыць». Ды хоць бы і не адзін дзясятак разоў.


«Старэй за ўсіх!»

АНТ, з 8 кастрычніка па нядзелях у 18.25

На змену дзіцячаму шоу талентаў «Лепш за ўсіх» расійскі Першы канал запускае новы, не менш маштабны праект з вядучым Максімам Галкіным — «Старэй за ўсіх!». Гэта конкурс талентаў для пенсіянераў, або, як падкрэсліваецца на афіцыйнай старонцы шоу, «для маладых душой бабуль і дзядуль».  Галоўная адметнасць новага праекта — усім яго героям сама меней па 55 гадоў...

Дарэчы, сярод удзельнікаў тэлешоу будуць і нашы землякі — самадзейныя артысты Зоя і Валера Барысюкі, якія, праспяваўшы аднойчы пад баян вядомы эстрадны шлягер, выпадкова трапілі з ім у інтэрнэт і літаральна прачнуліся знакамітымі. Акрамя іх, у студыю Астанкіна зазірнулі 91-гадовая вандроўніца, 77-гадовы бодзібілдар, хірург-практык 94 гадоў і шмат хто яшчэ, — словам, сачыце за эфірамі!


«Песні пад гітару»

«Беларусь 3», з аўторка па пятніцу ў 22.20

У новым сезоне на тэлеканале прыкметна пабольшала музычных праектаў. Адзін з іх — конкурс для вопытных выканаўцаў аўтарскай песні «Песні пад гітару» — пачаўся ўжо на гэтым тыдні. З аўторка па пятніцу беларускія барды розных пакаленняў пад пільным наглядам секунданта-вядучага Анатоля Длускага і запрошаных экспертаў будуць спаборнічаць у музычных дуэлях. Пара найлепшых «байцоў», вызначаных па версіі экспертаў і інтэрнэт-галасавання тэлегледачоў, трапіць у фінальны нядзельны вечар-канцэрт аўтарскай песні, дзе і стане вядомы пераможца выніковага выпуску «Песень пад гітару».

«Нічыя ў нас выключана, — запэўнівае Анатоль Длускі. — Званне пераможцы атрымае толькі сапраўдны музычны віртуоз!». Словам, для аматараў жанру гэта сапраўдны падарунак — вандроўка па розных рэгіёнах і кірунках аўтарскай песні, хіба што без фестывальнай лясной рамантыкі — вогнішча і камароў.

Загаловак у газеце: Наперад і з песнямі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.