Вы тут

«Беларуснафта» прапануе павысіць кошт паліва на 5%


Аб тым, што пара павысіць цану на аўтамабільнае паліва, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў падчас V Міжнароднай галіновай канферэнцыі.


Ён у прыватнасці адзначыў, што рост цэн на нафту назіраецца на працягу апошніх месяцаў. «Сёння цана бараля нафты на сусветных пляцоўках перавысіла 55 долараў, а на гэтым тыдні нават дасягала 59 долараў. Цэны растуць і ў сумежных краінах. Цяпер у Беларусі бензін каштуе танней, чым у Расіі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Кан'юнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць павысіцца», — сказаў Сяргей Каморнікаў. Намеснік гендырэктара выказаў меркаванне, што мэтазгодным з'яўляецца рост цэн на паліва на 5%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Наш бензін таннейшы за расійскі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.