Вы тут

У Бабруйску выберуць лепшага гарманіста


У нядзелю, 1 кастрычніка, у гарадскім парку культуры і адпачынку пройдзе традыцыйнае спаборніцтва паміж гарманістамі-аматарамі. Прыняць удзел у ім запрашаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад 20 гадоў. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх намінацыях — лепшы гарманіст і саліст-вакаліст. «Конкурс праводзіцца для захавання народных традыцый, развіцця розных жанраў музычнай творчасці, для абмену вопытам паміж аматарамі-баяністамі. Для бабруйчан гэта наогул свята душы, на якое яны прыходзяць сем'ямі», — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы; культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама.


Ад выканаўцаў чакаюць арыгінальнага рэпертуару, цікавага выканання і максімальнага раскрыцця музычнага твора. Дадатковыя балы прынясе наяўнасць касцюма і сцэнічнае афармленне. Самых лепшых чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.