Вы тут

Рэалістычныя робаты атрымаюць мяккія цягліцы


Група даследчыкаў са Школы інжынерыі і прыкладных навук Калумбійскага ўніверсітэта распрацавала новы тып сінтэтычных мяккіх цягліц, вырабляць якія можна з дапамогай тэхналогіі 3D-друку. Матэрыял атрымаўся вельмі трывалы і здольны вытрымліваць вагу, якая ў 1000 разоў пераўзыходзіць яго ўласную, а мяжа яго энергіі пругкай дэфармацыі (расцяжэння) у 15 разоў вышэйшая ў параўнанні з тканінамі сапраўдных цягліц.


Матэрыял не патрабуе выкарыстання вонкавай крыніцы для кіравання ціскам, што часта сустракаецца ў іншых існуючых рашэннях, якія абапіраюцца на энергію пнеўматычнай або гідраўлічнай інфляцыі (надзімання). Гэтыя кампаненты, як правіла, займаюць шмат месца, што робіць іх нязручнымі ў выкарыстанні пры стварэнні машын. Асновай сінтэтычных цягліц служыць сіліконавы каўчук, які мае кіпрую структуру з запаўненнем этанолам. Матэрыял прыводзіцца ў работу з дапамогай электрычнага току малой магутнасці.

Сін­тэ­тыч­ная цяг­лі­ца пе­рад і пас­ля пры­вя­дзен­ня ў дзе­ян­не.

Новыя сінтэтычныя цягліцы могуць прынесці вялікую карысць у сферы распрацоўкі і вытворчасці так званых мяккіх ці рэалістычных робатаў (вельмі падобных на людзей ці іншых жывых істот). За апошнія гады назіраецца велізарны прагрэс у стварэнні машын, надзеленых магчымасцю выконваць мноства тонкіх пастаўленых задач, але застаецца яшчэ мноства дзеянняў, выконваць якія цвёрдыя робаты не могуць. Дзеянні, звязаныя з захопам аб'ектаў і маніпуляцыяй імі, патрабуюць наяўнасці пэўнага ўзроўню спрыту і гнуткасці, забяспечыць які цяперашнія тэхналогіі не ў стане. Новыя ж матэрыялы дазволяць ствараць робатаў, здольных маніпуліраваць мяккімі і маленькімі аб'ектамі, не наносячы ім пашкоджанняў. Машыны, якія выкарыстоўваюць падобныя тэхналогіі, змогуць забяспечваць надзейную дапамогу чалавеку ў працы ў сітуацыях, дзе патрабуюцца далікатныя дзеянні, напрыклад, у медыцыне. Таксама магчыма выкарыстанне падобных матэрыялаў у пратэзах новага пакалення.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».