Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам

Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка.

У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог.

Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фарміруеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.

Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца — укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога. Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны фундамент нашай краіны.

Перакананы, вашы энтузіязм, бязмежная цярплівасць і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць дастойным прыкладам для падрастаючага пакалення.

Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і зацікаўленых вучняў!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Высакародная, адказная праца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?