Вы тут

Пайшоў з жыцця вядомы кампазітар Дзмітрый Смольскі


Аўтар опер «Сівая легенда» па Уладзіміру Караткевічу, «Францыск Скарына» і «Апалон-заканадаўца», сімфоній, інструментальных канцэртаў, вакальнай музыкі і музыкі да фільмаў Дзмітрый Смольскі ва ўзросце васьмідзесяці гадоў пайшоў з жыцця. Пра гэта паведаміла музычны крытык Юлія Андрэева на сваёй старонцы ў Facebook.


Дзмітрый Смольскі нарадзіўся ў сям'і музыказнаўца Браніслава Смольскага і ўжо з сямі гадоў пачаў рэгулярна займацца музыкай. За яго плячыма школа пры кансерваторыі, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя і аспірантура пад кіраўніцтвам прафесара Маскоўскай кансерваторыі Мікалая Пяйко. Са сваёй творчасцю Дзмітрый Смольскі яшчэ ў савецкія часы трапіў у «пераломныя» гады сучаснай музыкі, ён заўсёды вызначаўся цікавасцю да ўнутранага стану чалавека. Яго сімфоніі — асаблівы кірунак дзейнасці Дзмітрыя Браніслававіча — сталі важным этапам у кантэксце беларускага сімфанізму.

Савецкі і беларускі кампазітар за сваё жыццё атрымаў некалькі ганаровых узнагарод, сярод якіх званні заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, ордэн Францыска Скарыны. Апроч гэтага, кампазітар быў і прафесарам: да 2014 года ў Беларускай акадэміі музыкі ён выкладаў кампазіцыю.

Спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя Смольскага выказаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».