Вы тут

Віцебшчына ўшаноўвае хлебаробаў


У Дуброўне сёння праходзіць абласны фестываль — кірмаш «Дажынкі-2017» працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці. Арганізатары гарантуюць, што ўсе на свяце — перадавікі сельскай гаспадаркі з розных рэгіёнаў, тутэйшыя і турысты — атрымаюць масу прыемных уражанняў.


Напярэдадні на адной з тэматычных нарад у аблвыканкаме Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, падкрэсліў, што трэба зрабіць, каб удзельнікі фэсту адчулі ўрачыстасць з вялікай літары. Ён нагадаў, што менавіта на «Дажынках» можна дакрануцца да мінулага — традыцыі, якая з'яўляецца адной з каштоўнасцяў беларусаў. Ва ўсе часы наш народ паважаў добрасумленных і старанных працаўнікоў. І павага да хлеба, нялёгкіх намаганняў нашых кармільцаў для беларускага народа не проста прыгожыя словы. «Дажынкі» без перабольшвання народнае свята.

І, зразумела, асаблівы гонар для жыхароў раёна, дзе праводзіцца чарговы кірмаш, паказаць гасцям добраўпарадкаваныя населеныя пункты. Як і вітаць кожнага прыезджага гасцінна.

Многае зроблена ў сталіцы фестывалю. У час падрыхтоўкі навялі бляск на дзясятках аб'ектаў жылога фонду, грамадскага прызначэння. Прэзентуюць і новыя. У прыватнасці, сёння ганарова адкрываецца «Фантан сустрэч», дзіцячая пляцоўка. У Дуброўне таксама адчыняюць дзверы загс, банкаўскі разлікова-касавы цэнтр. «Разыначка» святкавання — прэзентацыя праектаў «Дубровеншчына вітае», «Віцебшчына фестывальная». Усім запомняцца абласныя спаборніцтвы «Асілак сяла», конкурсны праект «Дажыначны сноп», выстава караваяў. Праходзіць выстава сельскагаспадарчай і ваеннай тэхнікі. Інтэрактыўную тэматычную пляцоўку арганізавалі ратавальнікі.

Рамеснікі рэалізоўваюць свае творы. На сотні метраў расцягнуліся гандлёвыя рады. Праходзяць розныя спартыўныя і творчыя конкурсы. Сваё мастацтва дэманструюць артысты розных жанраў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?