Вы тут

Прысвячэнне Мінску


У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы адбылася прэзентацыя зборніка «Мінск — горад майго лёсу». Нагадаем, што выдавецтва «Чатыры чвэрці» ладзіла аднайменны конкурс, прысвечаны 950-годдзю Мінска. Пераможцы былі названыя сёлета, у лютым, падчас ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, і вось нарэшце свет пабачыла кніга, у якой змешчаныя творы пераможцаў. Ацэньвала творы кампетэнтнае журы — прафесійныя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Мерапрыемства распачалося пад музычнае суправаджэнне лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Данілава. Дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух у прывітальным слове засяродзіла ўвагу на знакавых датах гэтага года: «Наша выдавецтва імкліва набліжаецца да свайго 25-годдзя. Гэта адна чвэрць стагоддзя прафесійнага шляху! Сёлета мы адзначаем важныя даты — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 950-годдзе Мінска. Да іх выдавецтва падрыхтавалася адказна: напярэдадні Дня горада свет пабачыла грунтоўнае выданне — «Мінск скрозь стагоддзі» і зборнік «Мінск — горад майго лёсу». Першае адлюстроўвае знакавыя вехі ў гісторыі і сучаснасці горада, дае магчымасць уявіць, якім насычаным было жыццё цяперашняй сталіцы. Панарама гісторыка-культурнай спадчыны, маляўнічыя краявіды Мінска, фрагменты са штодзённага жыцця мінчан і маштабныя з’явы ў грамадскім, культурным, сацыяльна-эканамічным развіцці, галінах спорту і турызму дапаўняюць аповед. Прыцягваюць увагу і рэдкія фатаграфіі, дакументы, рэпрадукцыі карцін вядомых беларускіх мастакоў, чыя творчасць працята любоўю да роднага Мінска».

Імпрэза ладзілася пад агульным дэвізам «Слова маладым!». І нездарма: у стварэнні кнігі ўзялі ўдзел не толькі дасведчаныя майстры, але і юныя таленты. Так, ілюстратыўнай часткай займаліся навучэнцы Мінскага мастацкага каледжа імя А. Глебава Дар’я Базарава і Настасся Рыжова, а таксама Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Аляксандр Слізуноў, Улада Ларкова, Барыс Міхалёў, Бажэна Шамко.

Павіншаваць пераможцаў конкурсу завітала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Святлана Быкава, паэтэса, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, падзялілася з прысутнымі сваёй гісторыяй стварэння твораў, прысвечаных Мінску, і прадэкламавала некаторыя з іх. Прагучалі вершы Максіма Кішчанкі, Глеба Ганчарова, Міхаіла Макрацова. Алег Елісеенкаў, беларускі кампазітар і спявак, выканаў песні на вершы Івана Юркіна, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, «Прыязджайце да нас у Беларусь» і «Край калины красной». А Паліна Данская, уладальніца Гранпры фестывалю патрыятычнай песні Мінска, выступіла з кампазіцыяй «Мінск — сталіца Айчыны маёй» на верш Наталлі Краевай і Міколы Шабовіча.

Крысціна ТРОСКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».