Вы тут

За званне найлепшага работадаўцы года змагаюцца 136 кампаній


Конкурс "Работадаўца года" падыходзіць да завяршэння. Зусім хутка вызначацца найлепшыя наймальнікі нашай краіны. У дадзены момант журы ацэньвае ўдзельнікаў, якія падалі заяўкі на спаборніцтва. А гэта 136 кампаній. Усе яны прадстаўляюць абсалютна розныя сферы.


Конкурс "Работадаўца года" стартаваў у жніўні. За два месяцы было праведзена галасованне ў інтэрнэце за найлепшую кампанію Беларусі, сфарміраваны савет экспертаў. Гэта спецыялісты ў 17 галінах, не толькі бізнесмены, але і медыкі, выкладчыкі.

Склад экспертнага савета:

  • Аляксандр Мудрык, дырэктар Бізнес-школы "Тут і Цяпер", бізнес-трэнер, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, пераможца конкурсу "НR-брэнд 2015" у намінацыі "НR-персона года".
  • Вікторыя Мястоўская, дырэктар дэпартамента кіравання персаналам групы кампаній "БелАгра". Эксперт у галіне пастраення сістэмы кіравання чалавечымі рэсурсамі, сістэм грэйдзіравання і КРІ, аптымізацыі карпаратыўнай культуры. Удзельнік групы распрацоўшчыкаў першага ў Беларусі "НR-Стандарту", член арганізацыйнага камітэта IV НR-Кангрэса Беларусі.
  • Ірына Ясючэня, НR-партнёр Міжнароднага аўтамабільнага холдынга "Атлант-М". Сертыфікаваны коўч, спікер. Вопыт у сферы персаналу больш за 15 гадоў.
  • Вольга Адаменка, урач, псіхіятр, нарколаг. Вопыт работы ў сферы аховы здароўя больш за 15 гадоў. Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі за ўклад у развіццё аховы здароўя Беларусі.
  • Таццяна Стрык, намеснік дырэктара па персаналу рэстарана-бровара "Сябры". Вопыт у сферы НR больш за 14 гадоў. Эксперт у галіне кадравай палітыкі, прафесійнай арыентацыі, адаптацыі, матывацыі і развіцця персаналу.
  • Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднай даследчай кампаніі "MASMI". Член Міжнароднай даследчай асацыяцыі ESOMAR. Аўтар курсаў "Маркетынгавыя даследаванні" для БДУ і Бізнес-школы ІПМ.
  • Наталля Чайлытка, дырэктар, уласнік кадравага цэнтра "Статус". Сертыфікаваны трэнер НЛП, эксперт у галіне графалогіі і псіхалогіі менеджменту, кансультант па пытаннях крызіснай псіхалогіі. Вопыт работы ў HR больш за 17 гадоў: пошук і падбор персаналу ўсіх узроўняў, адаптацыя, ацэнка персаналу, укараненне схем матывацыі. Аўтар праграм навучання.
  • Ірына Трусевіч, кіраўнік Цэнтра бізнес-адукацыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Каардынатар міжнароднай праграмы "Моладзь і прадпрымальніцтва" ў Беларусі, арганізатар міжнароднага конкурсу "StartUP-Кааперацыя" і міжнароднага чэмпіянату "Моладзь і прадпрымальніцтва". Стажыравалася ў Швецыі, Германіі, ЗША, Польшы, Славакіі.

Акрамя пералічаных экспертаў, вырашаць, хто ж атрымае галоўную ўзнагароду, будуць прадстаўнікі кампаній, якія перамаглі ў папярэднім конкурсе "Работадаўца года", члены грамадскіх арганізацый, мас-медыя, найбольш актыўныя ўдзельнікі інтэрнэт-галасаваня, прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.

Асноўныя крытэрыі, якія ўплываюць на перамогу ў конкурсе, – гэта годная сістэма матэрыяльнай стымуляцыі супрацоўнікаў кампаніі, параметры сацыяльнага пакету, магчымасці для росту, развіцця, адукацыі для работніка арганізацыі, умовы працы.

Улічаць не толькі меркаванне экспертнага журы, але і вынікі інтэрнэт-галасавання. Іх можна будзе ўбачыць на сайце lider.by на працягу кастрычніка.

Конкурс "Работадаўца года" ставіць перад сабой задачу стымуляваць беларускія кампаніі развівацца, прымяняць новыя падыходы ў сферы выканання працоўнага заканадаўства. Ён праходзіць ужо ў трэці раз. Яшчэ адна мэта спаборніцтва – заклік да саіскальнікаў граматна строіць сваю кар’еру. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца адукацыйны цэнтр "Лідар". Генеральны спонсар – платформа па браніраванні адукацыі за мяжой BookYourStudy.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».