Вы тут

ММКФ «Лістапад» навучыць ствараць сцэнарыі на мільён


Індустрыяльная платформа «Лістапада» Bel:Cinema прымае працы для сцэнарнай лабараторыі, якая пройдзе 4-5 лістапада ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (плошча Свабоды, 15). Да ўдзелу запрашаюцца працы сцэнарыстаў, рэжысёраў і прадзюсараў. Міжнародныя эксперты дадуць удзельнікам практычныя рэкамендацыі па тэхнікам стварэння паспяховых гісторый і магчымасцям іх продажу.


Сярод запрошаных гасцей – спецыялісты з багатым вопытам працы на міжнародным рынку кінаіндустрыі. Мадэратарам лабараторыі выступіць Ганна Гудкова, арганізатар пітчынга на кінафестывалі «Кінатаўр», праграмны дырэктар адукацыйнага цэнтра «Культбюро». З'яўляючыся рэдактарам і крэатыўным прадзюсарам, яна выпусціла каля дзясятка кінафільмаў і больш за сорак тэлесерыялаў, сярод якіх карціны «Піцер FM», «Усе памруць, а я застануся», «Метро», серыялы «Знахар», «Вербная нядзеля», «Ладага» і інш. Ганна працуе афіцыйным адборшчыкам кінарынку «CentEast» пры міжнародным кінафестывалі ў Варшаве, а таксама мае вялікі вопыт работы на іншых міжнародных кінафестывалях.

У якасці членаў журы выступяць міжнародныя эксперты. Франчэска Джаі Віа – прадстаўнік адной з найбуйнейшых міжнародных лабараторый для сцэнарыстаў Torino Film Lab, італьянскі кінакрытык, мастацкі кіраўнік фестывалю італьянскага кіно ў Ансі (Францыя) і дырэктар кінафестывалю ў Карбонии, Сардзінія (Італія). Франчэска таксама з'яўляецца праграмным кансультантам на Венецыянскім кінафестывалі.

Крысціна Плгонева з Чэхіі з'яўляецца каардынатарам міжнароднага праекта MIDPOINT, які арыентаваны на падтрымку крэатыўных каманд – прадзюсара, сцэнарыста і рэжысёра. MIDPOINT вядомы сваім супрацоўніцтвам з аўтарытэтнымі індустрыяльнымі платформамі - Інстытутам «Сандэнса», праграмай «Berlinale Talents», кіналабараторыяй  Torino Film Lab.

Трэцім членам журы стане Даніэль Хочэвар. Прадзюсер, спецыяліст па аўдыёвізуальнаму навучанню, удзельнік еўрапейскіх адукацыйных кінапраектаў, кансультант і сябра адборачнай камісіі капрадукцыйнага рынку ў Трыесце When East Meets West. Дарэчы, Даніэль Хочэвар з'яўляецца адным з прадзюсараў фільма «Па крузе» сербскага рэжысёра Срдана Галубовіча, які ў 2013 годзе атрымаў на «Лістападзе» Прыз глядацкіх сімпатый «Бронза Лістапада», а таксама дыплом журы кінапрэсы.

Арганізатары сцэнарнай лабараторыі Bel:Cinema прапануюць удзельнікам да 15 кастрычніка запоўніць заяўку на сайце кінафестываля. Пасля запаўнення формы неабходна накіраваць на пошту industry.listapad@gmail.com з тэмай: «Заяўка на ўдзел у сцэнарнай лабараторыі наступныя матэрыялы»:

  • Сінапсіс - кароткі змест сцэнара (не больш за 1 старонку)
  • Сцэнарны план (не больш за 3 старонкі)
  • Аўтарскі зварот (матывацыя)
  • Інфармацыя пра аўдыёвізуальны падыход: фотаздымкі, mood board
  • Рэзюмэ

Эксперты адбяруць працы для ўдзелу ў сцэнарнай лабараторыя Bel:Cinema. Імёны адабраных удзельнікаў будуць абвешчаны ў канцы кастрычніка.

24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года ў Мінску.

Арганізатары ММКФ «Лістапад» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Заснавальнікі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюзу кінематаграфістаў.

У рамках фестываля пройдзе Індустрыяльная платформа з удзелам замежных спецыялістаў міжнароднага кінематаграфічнага рынку.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў прэс-цэнтры кінафестываля «Лістапад» па пошце pressa@listapad.com.

Сачыце за навінамі Індустрыяльнай платформы ў сацыяльных сетках.

Хэштэг Індустрыяльнай платформы ў сацыяльных сетках #BelCinema.

Просім змяшчаць публікацыі пра Фестываль на сайце і ў сацыяльных сетках СМІ з афіцыйным хэштэгам для 24-га ММКФ «Лістапад» #listapad24.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.