Вы тут

У Магілёве адкрылася выстава рэпартажнай фатаграфіі Мікалая Жалудовіча


У Магілёве адкрылася выстава легенды айчыннай рэпартажнай фатаграфіі Мікалая Жалудовіча, прысвечаная яго 90-годдзю. На чорна-белых здымках жывая гісторыя Магілёўшчыны, дух савецкай эпохі. Чвэрць стагоддзя майстар працаваў фотакарэспандэнтам БелТА па Магілёўскай вобласці. Але яго творчая кар'ера пачалася менавіта са «Звязды» — у сярэдзіне 50-х, калі ён яшчэ быў інжынерам па ўкараненні новай тэхнікі на магілёўскім заводзе «Строммашына».


Фатаграфіяй Мікалай Жалудовіч захапіўся яшчэ ў арміі, калі служыў на Чукотцы. А калі вярнуўся дадому, фіксаваў будні і святы роднага горада, працоўныя моманты свайго прадпрыемства. Калі фотакарэспандэнт «Звязды» Уладзімір Кітас пабываў на заводзе і ўбачыў яго выстаўку, адразу ж распазнаў талент: Мікалай Жалудовіч стаў пазаштатным фотакарэспандэнтам «Звязды». Хутка яго заўважылі і іншыя выданні.

З калегамі па фотасправе (Жалудовіч крайні справа).

Героямі фотарэпартажаў майстра станавіліся і звычайныя рабочыя людзі, і знакамітасці — тройчы Герой Савецкага Саюза Іван Кажадуб, дыктар Усесаюзнага радыё Юрый Левітан, палітычныя дзеячы Аляксей Касыгін, Пётр Машэраў, музыканты і спевакі сусветнага маштабу... Толькі ў асабістым фондзе майстра налічваецца больш за 10 тысяч негатываў.

Павіншаваць юбіляра прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, калегі, сябры, студэнты МДУ імя Куляшова, прыхільнікі яго творчасці.

«Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае майстру моцнага здароўя і творчага настрою.

Нэллі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пуцёўку ў жыццё дала «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».