Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра вынікі чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе, выступленне беларускага прадстаўніка ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў і адхіленне нашых цяжкаатлетаў ад спаборніцтваў.


1. Завяршыліся матчы 24-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Салігорскі «Шахцёр» застаўся на першым месцы дзякуючы таму, што ў гасцях перамог футбалістаў «Слуцка» — 2:0. Барысаўскі БАТЭ выйшаў на другую пазіцыю, абыграўшы мінскае «Дынама» — 1:0. Цікава, што адзіны мяч у вароты сталічных футбалістаў забіў былы дынамавец Станіслаў Драгун.

Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», што знаходзіцца на чацвёртай пазіцыі, адолела на сваім полі футбалістаў «Гарадзеі» — 3:2. Футбалісты «Віцебска» згулялі ўнічыю з брэсцкім «Дынама» — 2:2. «Нафтан» саступіў «Гомелю» — 0:3, «Крумкачы» і «Нёман» не выявілі пераможцу — 2:2, «Іслач» з мінімальным лікам перайграла «Славію» — 1:0, «Днепр» згуляў унічыю з «Мінскам» — 1:1.


2. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў дамашнім матчы Лігі чэмпіёнаў прайграў венгерскаму «Веспрэму» — 26:29.

— Сапернік перамог дзякуючы дасведчаным гульцам, якія ў канцы матча прымалі вельмі правільныя рашэнні. У нас у камандзе шмат маладых гандбалістаў. У цяжкія моманты мы іх таксама спрабуем выпускаць на пляцоўку, каб яны раслі. Спадзяёмся, з гэтага будзе станоўчы вынік, — адзначыў пасля матча галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка.

Наступны паядынак у Лізе чэмпіёнаў Брэсцкі гандбольны клуб правядзе 8 кастрычніка на выездзе супраць дацкага «Ольбарга».


3. Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі на год адхіліў Беларускі цяжкаатлетычны саюз ад міжнародных стартаў за допінгавыя парушэнні. Такое рашэнне было прынята ў працэсе паўторнага аналізу допінг-проб Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008 і Лондане-2012. Такім чынам, беларускія штангісты пачынаючы з кастрычніка 2017 года не змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. У прыватнасці, нашы спартсмены прапусцяць чэмпіянат свету 2017 года, які пройдзе ў амерыканскім Анахайме з 28 лістапада па 5 снежня.

Акрамя беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў таксама на год адхілены цяжкаатлеты Расіі, Украіны, Арменіі, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Кітая і Турцыі.


4. Жаночая зборная па валейболе дзякуючы паспяховаму выступленню і выхаду ў чвэрцьфінал на чэмпіянаце Еўропы кваліфікавалася без адбору на наступны кантынентальны форум 2019 года. Таксама без адбору там згуляюць чатыры каманды-арганізатары — Турцыя, Польшча, Венгрыя, Чэхія — і восем лепшых па выніках чэмпіянату Еўропы — 2017.

Загаловак у газеце: Барацьба за лідарства працягваецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».