Вы тут

У Магілёве адкрылася крама, дзе прадаюцца выключна айчынныя вырабы


У Магілёве адкрылася крама, дзе прадаюцца вырабы выключна айчыннай вытворчасці.


Асартымент уражвае — норка, чарнабурка, пясец у арыгінальным выкананні, прычым не толькі для жанчын, але і для мужчын. у сярэднім вырабы каштуюць ад 1,5 тысячы да 5,2 тысячы рублёў.

— Нашы вырабы зроблены з беларускай пушніны, якую пастаўляюць шэсць зверагаспадарак Белкаапсаюза, — паведаміла начальнік упраўлення прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль» Белкаапсаюза Ганна Аляксеева. — Тут вырошчваецца найбольш запатрабаваная сёння норка скандынаўскага тыпу — белая, жамчужная і чорная. Адным словам, самі вырошчваем, апрацоўваем і прадаём. Для пашыву выкарыстоўваюцца толькі цэльныя пласціны. Нават Грэцыя не можа пахваліцца такой якасцю. Нашы спажыўцы па спецыяльным штрыхкодзе на цэнніку могуць атрымаць поўную інфармацыю пра паходжанне сваёй пакупкі.

Летась прадпрыемства ўвайшло ў лік фіналістаў міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў «Рэмікс-Еўразія 2016». А сёлета яго вырабы прызнаны найлепшай калекцыяй верхняга адзення на міжнародным форуме футравай моды MOSFUR у Маскве.

На ўрачыстае адкрыццё крамы завітаў мэр Магілёва Уладзімір Цумараў. Разам са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым ён перарэзаў чырвоную стужку на ўваходзе.

— Новы аб'ект, магчыма, па памерах і невялікі, але можна не сумнявацца, што ён будзе запатрабаваны, — лічыць мэр. Ён пажадаў гаспадарам крамы поспехаў і выдатнага таваразвароту.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Такіх футраў няма нават у Грэцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».