Вы тут

Больш за 30


Столькі дакументаў разгледзяць падчас восеньскай сесіі Савета Рэспублікі. Сесія будзе дастаткова напружанай, адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна ШЧОТКІНА. Але гэта толькі надводная частка айсберга: асноўная работа праводзіцца ў міжсесійны перыяд.


Сярод дакументаў, якія выклікаюць найбольшую цікавасць, Мар'яна Шчоткіна назвала праект аб рэспубліканскім бюджэце і пазабюджэтных фондах. У наступным годзе фонд сацыяльнай абароны насельніцтва толькі за кошт даходаў, атрыманых са страхавых узносаў, не зможа забяспечыць выплату пенсій і дапамогі. Гэта азначае, што для таго, каб забяспечыць узровень пенсій не ніжэй, чым 40% ад сярэдняй заработнай платы па краіне, і своечасовую выплату дапамогі, неабходна будзе выкарыстоўваць субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту.

Акрамя таго, «зараз вельмі вялікую цікавасць выклікаюць законапраекты, якія звязаны з дзяржаўна-прыватным партнёрствам», — адзначае віцэ-спікер.

Мар'яна Шчоткіна таксама звярнула ўвагу на законапраект аб дзяржаўных закупках: «Там практыка прымянення выявіла вузкія месцы, і ёсць вельмі шмат прапаноў, што трэба змяніць». Адзін з кірункаў змен — празрыстасць конкурсу: удзельнікі павінны ведаць, хто перамог і на якіх умовах.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?